Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З пажаданнямі шчасця і дабра

Дата: 6 марта 2018 в 19:41, Обновлено 6 марта 2018 в 20:02
905 просмотров

Сёння, 6 сакавіка, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа” ў сувязі з надыходам свята, прысвечанага Міжнароднаму жаночаму дню, наведалі філіял тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” у в. Лылойці.
Дзеці разам са сваімі кіраўнікамі падрыхтавалі святочную праграму для адзінокіх людзей сталага ўзросту, якія пражываюць ў гэтай установе. Сустрэча з пажылымі людзьмі была захапляльнай як для дарослых, так і для дзяцей. Школьнікі выходзілі на імправізаваную сцэну, каб прачытаць вершы, спець песні. Цёплыя і душэўныя словы гучалі ў адрас жанчын на рускай і беларускай мовах. Але самым хвалюючым момантам быў той, калі бабулькі заспявалі песню на польскай мове і дзеці дружна падтрымалі іх. Святочны канцэрт прайшоў на адным дыханні. Бурнымі апладысментамі праводзілі прысутныя кожнага, хто выступаў перад імі.
Па заканчэнні свята дзеці падарылі пажылым жанчынам паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Удзельнікі свята былі зараджаны морам станоўчых эмоцый з двух бакоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.