Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў Мінск

Дата: 30 марта 2018 в 11:04, Обновлено 30 марта 2018 в 11:33
690 просмотров

29 сакавіка вучні Сыраваткінскай школы чарговы раз наведалі нашу сталіцу. У праграме паездкі было наведванне вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Завод электронікі і бытавой тэхнікі “Гарызонт”, а таксама Цэнтральнага музея унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.

Усяго дзесяць хвілін язды ад цэнтра Мінска, і мы на тэрыторыі прадпрыемства “Гарызонт”, дзе яшчэ ў далёкія 1970-я гг. пачыналася “тэлевізійная” гісторыя нашай рэспублікі.

Безумоўна, дзеці ведалі, што прадпрыемства “Гарызонт” буйнейшы ў Беларусі і адзін з буйнейшых у краінах СНД вытворца электронікі і бытавой тэхнікі, але пабачыць, як арганізаваны тэхналагічны цыкл па вырабу тэлевізараў, было цікава. Аказваецца тэлевізары робяць як бутэрброды-сандвічы, накладваючы адзін на адзін тонкія, падобныя на плёнку, кампаненты, а цыкл вырабу тэлевізара складае ад 30 да 70 секунд. Затым з партыі тэлевізараў выбіраюць некалькі і іх чакаюць сур’ёзныя выпрабаванні павышанымі  і паніжанымі тэмпературамі, вільготнасцю, праверка на электрабяспеку. Ну, а затым шлях да спажыўца. І гэта ў асноўным Беларусь, Расія, Казахстан. Аб усім гэтым нам расказалі супрацоўнікі прадпрыемства і нават запрасілі школьнікаў па заканчэнню школы прыходзіць на працу на прадпрыемства “Гарызонт”.

Далей наш шлях ляжаў на вуліцу Маякоўскага, 97, дзе знаходзіцца Цэнтральны музей унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь і дзе мы даведаліся аб асноўных гістарычных этапах фарміравання і станаўлення ўнутраных войскаў на тэрыторыі Беларусі, гісторыя якіх пачынаецца са стварэння варты Вялікага Княства Літоўскага, якая вяла барацьбу з разбойнымі людзьмі.

Частка экспазіцыі прысвечана ваенным падзеям XIX ст., унутранай і канвойнай варце пачатку XX ст., удзелу ваеннаслужачых войскаў НКУС СССР у Вялікай Айчыннай вайне, развіццю ўнутраных войскаў ў пасляваенны час і на сучасным этапе.

Паколькі адной з асноўных задач унутраных войск Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ахова грамадскага парадку і бяспекі грамадзян, ахова папраўчых калоній, канваіраванне і ахова асуджаных і асоб, якія знаходзяцца пад вартай, удзел у пошуку асоб, якія здзейснілі ўцёкі з-пад варты, то нават у мірны час байцы ўнутраных войск здзяйсняюць подзвігі. Адзін з раздзелаў экспазіцыі музея прысвечана радавому Свянцецкаму Сяргею, які цаной свайго жыцця, да канца выканаў свой доўг, тым самым даў магчымасць асабістаму саставу каравула спыніць захоп зброі і групавыя ўцёкі небяспечных злачынцаў-рэцэдывістаў.

У экспазіцыі музея можна ўбачыць шмат цікавых экспанатаў, якія дыхаюць гісторыяй, але асаблівую цікавасць у вучняў выклікала сярэднявечная зброя, легендарная стралковая зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны, узоры формы адзення, а таксама небяспечныя “трафеі”, якія маглі аказацца ў руках тых, хто адбывае пакаранне ў папраўчых калоніях.

Словы падзякі экскурсаводу і вось ужо мы на школьным аўтобусе накіроўваемся дамоў. Вясеннія канікулы не прайшлі дарэмна. Гэта была не проста чарговая экскурсія ў горад Мінск, гэта быў чарговы цікавы жыццёвы досвед аб тым, як жывуць і працуюць мае суайчыннікі.

Цэнтральны музей унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь (ФОТА)

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Завод электронікі і бытавой тэхнікі “Гарызонт” (ФОТА)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.