Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсия в ГНУ “Центральный ботанический сад НАН Беларуси”

Дата: 26 сентября 2018 в 11:10, Обновлено 28 сентября 2018 в 19:27
506 просмотров

Развітанне з летам 

Вельмі хутка праляцелі летнія канікулы, і зноў вучні селі за парты. Наступае восень. Але большая палова верасня радавала нас яснымі, светлымі і цеплымі дзянькамі. Ласкавае восеньскае сонейка весела заглядвала ў вокны школы і нібы клікала дзяцей на вуліцу палюбавацца сапраўдным калейдаскопам фарбаў. Гэта і жоўта-чырвонае лісце бяроз і каштанаў, і блакітная празрыстасць неба, і пунсовыя ягады каліны, і яркія фарбы кветак на клумбах ля школы. Лета адыходзіць…

У мінулую суботу мы з вучнямі нашай установы адукацыі Сыраваткінскі яслі-сад-сярэдняя школа адправіліся на экскурсію ў Мінск. У сталіцы мы ўжо не першы раз: былі і ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, і ў цырку, і на тэлебачанні, і на “Гарызонце”. На гэты раз вырашылі наведацца ў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мы пазнаеміліся з разнастайнасцю расліннага свету, наведалі цікавыя вугалкі саду. Аб тым, што ўжо лета закончылася і наступіла восень, яскрава пацвердзілі кветкавыя калекцыі руж, на якіх дацвіталі апошнія кветкі, і цэлыя плантацыі прыгожых рознакаляровых хрызантэм.

Пасля наведвання экспазіцыйнай аранжарэі доўга не пакідала пачуцце таго, што мы пабывалі ў тропіках. Здзівілі сваей веліччу і незвычайнай прыгажосцю пальмы, квітнеючыя ліяны і цытрусавыя расліны. Завіталі таксама і ў дэндрарый, дзе на фоне вечна зяленых хвойных дрэў і кустарнікаўДалекага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Сібіры выдзяляліся нашы беластволыя прыгажуні-бярозкі.

З задавальненнем з вучнямі прайшліся па алеях сада, на якіх пад нагамі ўжо шапацела апаўшае лісце. Мы любаваліся прыгожымі  краявідамі і развітваліся з летам, бо раз-пораз неба зацягвалася хмарамі і нават накрапваў невялікі дожджык.

Але гэта не сапсавала нам настрою. Пасля экскурсіі па Батанічным садзе вучні з вялікім задавальненнем наведалі атракцыёны гарадскога парку. А калі сабраліся ад’язджаць дамоў, на небе з’явіліся цемныя хмары, наляцеў парывісты восеньскі вецер і лінуў дождж. Бывай, лета!

Фотоотчёт

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.