Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа ў “Паўночныя Афіны”

Дата: 21 мая 2018 в 13:08, Обновлено 21 мая 2018 в 13:14
583 просмотра

Суботнім майскім ранкам мы, вучні пачатковых класаў, адправіліся ў чарговае падарожжа па родным краі. Сёння нас чакала экскурсійная паездка ў аграгарадок Залессе з мэтай наведвання музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага, таленавітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча пачатку XIX стагоддзя, аўтара вядомага паланэзу “Развітанне з Радзімай”.  

Наша знаёмства з «Паўночнымі Афінамі» (культурным цэнтрам, дзе пастаянна праводзіліся мастацкія выставы, балі, літаратурныя чытанні і музычныя вечары) пачалося са старадаўняй  ліпавай алеі, якая раней служыла пад’язной дарогай.  Сустрэлі нас статныя дрэвы, якія пражылі свой век з глыбокай годнасцю. У канцы алеі мы заўважылі памятны камень роду Агінскіх, а таксама каплічку, якая ў тыя часы была сямейнай. Непаўторныя пейзажы прымусілі нас прагуляцца па парку. Асабліва мы залюбаваліся возерам з векавымі вербамі, астраўкамі і мосцікамі.

 І вось у назначаны час адпраўляемся ў прыгожы сядзібны дом з калонамі. На парозе нас гасцінна сустракае экскурсавод, пераапранутая ў старэйшую дачку Агінскага Амелію, якая ў цікавай і даступнай форме на роднай мове знаёміць нас з жыццём і дзейнасцю кампазітара і яго сям’і.  Потым яе па чарзе змяняюць малодшая сястра Іда, брат Ірэніуш і нават асабісты сакратар Агінскага.

Дзякуючы арыгінальна пабудаванай экскурсіі, мы адчулі атмасферу таго часу, як быццам перанесліся ў XIX стагоддзе. Экспазіцыя музея-сядзібы, якая прадстаўлена 13 заламі, вельмі ўразіла нас. Зала для музіцыравання з музычнымі інструментамі і пюпітрам, вялікая і малая гасцёўні з камінамі і мноствам партрэтаў, кабінет, більярдная, кафейня, аранжарэя з вялікай колькасцю экзатычных раслін, велізарны ўнутраны двор, альтанка Амеліі.  Пасля наведвання сядзібы мы адправіліся да невялікай рачулкі, дзе адшукалі памятныя камяні, пакінутыя тут з тых далёкіх часоў. Адзін з іх прысвечаны Тадэвушу Касцюшку, другі – Жану Ралею (настаўніку Агінскага). Напрыканцы кожны з нас загадаў жаданне ля самага старога дрэва ў парку.

Такім чынам, экскурсія ў “Паўночныя Афіны” аказалася змястоўнай і атмасфернай. А прыгожыя фотаздымкі будуць нам успамінам аб гэтым цудоўным месцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.