Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 1 марта 2016 в 15:09, Обновлено 6 марта 2016 в 10:53
Автор: Жук С. В.
835 просмотров

З 15 па 20 лютага 2016 г. ва ўстанове прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

21 лютага ва ўсіх краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай рэспубліцы дзяржаўнымі з’яўляюцца дзве мовы: беларуская і руская. Але, як нам здаецца, для большасці з нас, беларусаў, родная мова – беларуская. Па мілагучнасці яна займае другое месца ў свеце пасля італьянскай.

Да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы мы падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў. 

Напярэдадні гэтага свята ў бібліятэцы і ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізаана кніжная выстава “Гучы, роднае слова!”.

З самага ранку вучні 5 – 7 класаў на беларускай мове віталі настаўнікаў, навучэнцаў установы прыказкамі і прымаўкамі пра навуку, вучобу, Радзіму, сяброўства.

У першы дзень навучэнцам 5 – 11 класаў быў прапанаваны лінгвістычны конкурс. Кожны клас з раніцы атрымаў бланк з заданнямі, якія выконваліся на працягу ўсяго дня.

Другі дзень тыдня быў прысвечаны “Яе вялікасці Пісьменнасці” – вучні прымалі ўдзел у турніры перакладчыкаў.

Трэці дзень запрасіў усіх на конкурс чытальнікаў. Вучні дэкламавалі выразнае чытанне на памяць твораў К.Крапівы, інсцэніравалі байкі.

18 лютага вучні 4 – 7 класаў прымалі ўдзел у гульні-конкурсе “Буслік – 2016”.  А вучні 8 – 11 класаў удзельнічалі ў конкурсе інтэлектуалаў “Краязнаўчы калейдаскоп”.

У пяты дзень тыдня вучні 8 – 11 класаў прымалі ўдзел у інтэлектальна-пазнавальнай гульні “Скарбы роднага слова”. Неабходна было адгадаць імёны знакамітых асветнікаў, паэтаў, пісьменнікаў, вядомых дзеячаў беларускай культуры і літаратуры. Усіх зацікавіла гульня “Загадкавая скрыня”.

Вучні 5 класа здзейснілі віртуальную вандроўку ў Полацк, да помніка "Ў". Незвычайны помнік у старажытным горадзе нагадвае пра ўнікальную літару, якая сустракаецца толькі ў беларускім алфавіце.

У шосты дзень тыдня ўсіх аматараў роднага слова запрасіла літаратурна-музычная гасцёўня "Магія беларускай песні".

Свята роднай мовы дало магчымасць яшчэ раз напомніць пра тое, што мы - беларусы, і нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.